Перамога юнай флейтысткі Віталіі Белагаловай
Каля 80 удзельнікаў сабраў напрыканцы сакавіка абласны
конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах у Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салярцінскага.
«Мелодыі вясны» Кіры Гуйдо
На вясенніх канікулах выхаванцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Кіра Гуйдо (наст. Нэлі Жаваранкава), Соф’я Кучко і Кацярына Пусянкова (наст. Вольга Семчанка) прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе «Мелодыі вясны».
У намінацыі «Эстрадны вакал», дзе за перамогу спаборнічалі каля 30 чалавек, Кіра Гуйдо стала лаўрэатам III ступені з рознахарактарнымі песнямі «Спасите, люди, мир!» і «Небо». Соф’я Кучко была адзначана дыпломам «За вернасць нацыянальным традыцыям».
Музычная алімпіяда
Раз у два гады сярод выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў праходзіць алімпіяда. У пачатку красавіка вучні Шумілінскай ДШМ Валерыя Цуранава і Кірыл Коцікаў праверылі свае веды ў музычным свеце. Па выніках тэстаў па сальфеджыа і віктарыны па музычнай літаратуры яны былі адзначаны граматамі за актыўны ўдзел, а іх настаўнік Жанна Аглушэвіч атрымала падзяку за прафесійную падрыхтоўку вучняў да іспытаў.
Другое месцаў Марыі Пашкевіч
7 вучняў аддзялення выяўленчага мастацтва ДШМ (настаўнік Вольга Шарыпава) прымалі ўдзел у абласным мастацкім конкурсе «АссоРТи». Юныя мастакі абралі для творчасці тэму «Край родны Прыдзвінне» і адправілі свае работы на суд журы. Эксперты ацанілі работу Марыі Пашкевіч «Жнівень» і адзначылі дыпломам II ступені.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.