Нясумныя канікулы
Музеі, тэатры, бібліятэкі, Дамы рамёстваў і кіно, цэнтры дзяцей і моладзі, культуры, басейны. Экскурсіі-паездкі па краіне. Дзе толькі не ўбачыш зараз, падчас вясенніх канікулаў, нашых дзяцей!
Іх тыднёвы водпуск дарослыя паклапаціліся разнастаіць па поўнай праграме – карысна, інфармацыйна насычана, нясумна і запамінальна.
Толькі ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі на вясеннія канікулы запланавана больш за 50 мерапрыемстваў, расказала дырэктар установы Наталля Пятроўская. Практычна не зачыняюцца дзверы раённага цэнтра культуры, дзе культработнікі прапануюць дзецям забаўляльныя гульнявыя праграмы, мультпаказы і дыскатэкі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №24 ад 01.04.2022 г.