«Адзінства. Спадчына. Памяць»
1 красавіка ў Гарадку стартуе форум працуючай моладзі
«Адзінства. Спадчына. Памяць», які арганізуюць абкам БРСМ
і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Форум аб’яднае каля 200 маладых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, актыў БРСМ і пройдзе ў тры занальныя этапы, якія пройдуць у Гарадку, Браславе і Расонах. У першым этапе плануецца ўдзел моладзі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства дазволіць аб’яднаць моладзь у адну вялікую каманду аднадумцаў, якія накіруюць свае сілы і ідэі на росквіт роднай Віцебшчыны і Беларусі.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №24 ад 01.04.2022 г.