Натарыус едзе ў аграгарадок
Згодна з пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь “Аб юрыдычным абслугоўванні насельніцтва ў аграгарадках” дзейнічае заяўленчы прынцып выезду натарыусаў у аграгарадкі, які вызначае, што натарыусы выязджаюць на падставе не менш трох заявак і па зацверджаным райвыканкамам графіку. Пры звароце за юрыдычнай дапамогай інваліда (удзельніка) Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інваліда з парушэннем апорна-рухальнага апарата натарыус выедзе пры наяўнасці адной заяўкі.
Заяўкі накіроўваюцца ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы жыхарства заявіцеля. Грамадзянін мае магчымасць запісацца на прыём непасрэдна ў натарыяльнай канторы асабіста ці па тэлефоне.
Графік выезду натарыуса ў аграгарадкі Шумілінскага раёна для юрыдычнага абслугоўвання насельніцтва
а-г. Башні — кожны першы чацвер месяца з 9.00 да 14.00 загадчык натарыяльнай канторы
Кашпар А. Г. (т. 4-19-07)
а-г. Слабада — кожны трэці чацвер месяца з 9.00 да 14.00 загадчык натарыяльнай канторы
Кашпар А. Г. (т. 4-19-07)
а-г. Мішневічы — кожная другая пятніца месяца з 9.00 да 14.00 загадчык натарыяльнай канторы Кашпар А. Г. (т. 4-19-07)
а-г. Амбросавічы — кожная чацвёртая серада з 11.30 да 16.30 загадчык натарыяльнай канторы
Кашпар А. Г. (т. 4-19-07)
а-г. Светласельскі кожны другі чацвер месяца з 9.00 да 14.00 дзярж. натарыус Хасратава А. У. (т. 4-28-99)
а-г. Мікіціха кожны чацвёрты чацвер месяца з 9.00 да 14.00 дзярж. натарыус Хасратава А. У. (т. 4-28-99)
а-г. Кардон кожная другая серада месяца з 11.30 да 16.30 дзярж. натарыус Хасратава А. У. (т. 4-28-99)
а-г. Крывое Сяло кожны другі аўторак месяца з 9.00 да 14.00 дзярж. натарыус Хасратава А. У. (т. 4-28-99)
У г. п. Обаль выезд ажыццяўляецца дзяржаўным натарыусам Хасратавай А. У. па пятніцах, калі ў дзяржаўную натарыяльную кантору Шумілінскага раёна ці ў Обальскі сельскі выканаўчы камітэт паступіла не менш 5 заяў грамадзян і юрыдычных асоб.
Пры звароце за юрыдычнай дапамогай інваліда (удзельніка) Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інваліда з парушэннем апорна-рухальнага апарата натарыус выедзе пры наяўнасці адной заяўкі.
Н. ШНІПАВА, кансультант Шумілінскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.