Навести порядок на участке и не сгореть! Советы сотрудников МЧС

Безопасность

Прыбіраем смецце правільна

 З прыходам вясны многія дачнікі пачынаюць прыбіраць свае садовыя домікі і прысядзібныя ўчасткі ад гаручага смецця. Многія звяртаюцца да такога спосабу як спальванне. А ці можна спальваць смецце на прысядзібным участку?

Адказ дае намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў:

–       Спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Рабіць гэта трэба ў бязветранае надвор’е. Месцы для развядзення вогнішчаў павінны быць ачышчаны ад гаручых матэрыялаў і сухой расліннасці. Працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў, на якіх захоўваюцца гаручыя рэчывы і матэрыялы.

Калі вы гатовыя сачыць за агнём і пад рукой ёсць вогнетушыцель або вядро з вадой, значыць, вы ўсё робіце правільна. Па заканчэнні працэсу гарэння рэшткі гарачых матэрыялаў (альбо якія тлеюць) павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення.

У той жа час грамадзянам варта памятаць, што за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі згодна з арт. 24.36 ч. 7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях можна атрымаць штраф у памеры да 5 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *