Рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім» стартуе 1 сакавіка

Безопасность Новости

«Дзень бяспекі. Увага ўсім»

Рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім» стартуе 1 сакавіка

Для папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у Беларусі з 1 па 18 сакавіка пройдзе акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.
Як расказаў інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў, акцыя пройдзе ў два этапы. З 1 па 11 сакавіка яна запланаваная ў агульнаадукацыйных установах. 14-18 сакавіка мерапрыемства будзе арганізавана ў інтэрнатах, на адкрытых пляцоўках сельсаветаў, у дамах культуры, на дваровых тэрыторыях.
Ратаўнікі акцэнтуюць увагу на правільных паводзінах у выпадку пагрозы жыцця і ўменні арыентавацца ў складанай сітуацыі, граматных паводзінах пры эвакуацыі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №16 ад 01.03.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *