Валерый Жандараў: Хачу, каб Беларусь заставалася незалежнай, каб у ёй годна жылі мае ўнукі

Актуалии

Валерый Жандараў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», палкоўнік у адстаўцы:

– Я люблю сваю краіну, хачу, каб Беларусь заставалася незалежнай, каб у ёй годна жылі мае ўнукі. Менавіта таму я пайду на рэферэндум і падтрымаю новую рэдакцыю Канстытуцыі.
Тыя змены, якія прапаноўваюцца, – надзённыя і запатрабаваныя. Я гэта кажу як афіцэр, як патрыёт, як грамадзянін Беларусі. Так, добра, што з Канстытуцыі зніклі словы пра нейтралітэт Беларусі. Які можа быць нейтралітэт, калі калектыўны захад нарошчвае свае ваенныя сілы на мяжы з Беларуссю? Новая Канстытуцыя дазволіць яшчэ больш зблізіцца з партнёрамі з АДКБ. А што гэта сур’ёзная і надзейная арганізацыя, даказалі падзеі ў Казахстане.
Як старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» заклікаю кожнага прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар на карысць новай Канстытуцыі. А значыць на карысць будучыні Беларусі.
Апублікавана ў №11 ад 11.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *