Галоўны курс развіцця краіны на бліжэйшыя гады
Ірына Шалахава, намеснік старшыні райвыканкама:
– Хачу адзначыць незвычайную форму Паслання Прэзідэнта народу і Парламенту: «Тры пытанні беларускаму народу». Тым самым Кіраўнік дзяржавы прапанаваў усім падумаць пра сваю адказнасць за лёс дзяржавы, пра асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Такім чынам Пасланне атрымала форму дыялогу.
Значнае месца ў Пасланні заняла тэма нацыянальнай бяспекі, адказнасці за суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што Беларусь – міралюбівая краіна і гатова да мірнага, раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету.
Шмат увагі было нада-дзена тэме гістарычнай спадчыны. Гэта аснова для патрыятычнага выхавання, асабліва моладзі. Мы па-вінны памятаць гісторыю краіны, усіх этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці. «Гістарычная памяць – гэта код нацыі. Тое, без чаго не будзе беларусаў», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Звярнула ўвагу на тое, што адной з задач ураду і мясцовым органам улады пастаўлена пераадоленне міжрэгіянальных адрозненняў, паскоранае развіццё рэгіёнаў, стварэнне ў кожным раёне буйнога вытворчага аб’екта. Гэта мае важнае значэнне і для нашага раёна.
Лічу, што Прэзідэнт абсалютна правільна вызначыў галоўны курс развіцця краіны: «Ісці сваім шляхам, думаць сваёй галавой, будаваць сваю будучыню на падмурку нацыянальнага адзінства». Пасланне Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу вызначыла напрамкі развіцця краіны не толькі на бягучы год, але і на бліжэйшыя гады.
Апублікавана ў №10 ад 08.02.2022 г.