В Обольском лесничестве ожидается реконструкция здания

Главное Новости Экология Экономика

Обальскае лясніцтва: рэканструкцыя будынка і добраўпарадкаванне

Як вядома, сёлета плануецца шмат увагі ўдзяліць Обалі, у прыватнасці, прывесці ў парадак гарадскі пасёлак, зрабіць яго больш прыгожым, утульным і камфортным для жыцця.

Сяргей Галынчык, Аляксандр Лабынцаў і ляснічы Обальскага лясніцтва Аляксандр Габец абмяркоўваюць добраўпарадкаванне міні-дэндрапарка.

Напрыканцы мінулага тыдня старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык разам з дырэктарам Шумілінскгаа лясгаса Аляксандрам Лабынцавым наведаў Обальскае вопытна-вытворчае лясніцтва, якое размешчана ў гарадскім пасёлку. Дырэктар лясгаса падзяліўся з кіраўніком раёна планамі па навядзенні парадку на замацаванай за лясніцтвам тэрыторыі. Абмеркавалі рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка, якая пройдзе сёлета, добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі і навядзенне парадку работнікамі лясгаса на прыдарожных лясных палосах дзяржаўнага ляснога фонду ў Обалі.
Сяргей Аляксандравіч папрасіў аздобіць міні-дэндрапарк Обальскага лясніцтва малымі архітэктурнымі формамі і зрабіць зону адпачынку для абальчан.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №10 ад 08.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *