Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Факты самавольнага заняцця зямель

КДК Віцебскай вобласці забяспечвае прыняцце мер рэагавання па выяўленых фактах самавольнага будаўніцтва аб’ектаў і (ці) самавольнага заняцця зямельных участкаў
У прыватнасці, у Дубровенскім раёне быў выяўлены факт самавольнага заняцця прыватнай фірмай зямель ляснога фонду шляхам устаноўкі драўлянай альтанкі, басейна і драўлянай агароджы з незаконнай высечкай дрэў ляснога фонду.
Па ініцыятыве дзяржаўных кантралёраў Аршанскім лясгасам была аштрафавана вінаватая асоба, якая незаконна высекла дрэвы. З яе спагнаны ўрон, учынены навакольнаму асяроддзю, у памеры практычна 1000 рублёў. Па факце самавольнага заняцця зямель ляснога фонду па матэрыялах аддзела землеўпарадкавання Дубровенскага райвыканкама вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 55 базавых велічынь (1,6 тыс. руб.), які выплачаны ў поўным аб’ёме. Дубровенскім райвыканкамам прынята рашэнне аб вызваленні (са зносам незаконных пабудоў) самавольна занятых зямель.
У Міёрскім раёне па факце самавольнага будаўніцтва капітальнай пабудовы на самавольна занятым участку Камітэтам дзяржкантролю вобласці да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты юрыдычная асоба і былы яе дырэктар, на якіх накладзены штрафы ў суме 2900 руб. і 290 руб. адпаведна.

Маёмасць – у гаспадарчы абарот
Рэалізацыя ўнесеных Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці прапаноў дазволіла ўцягнуць у гаспадарчы абарот шэраг невыкарыстоўваемых будынкаў у Оршы і прыцягне паступленне ў бюджэт каля 1 млн. рублёў.

Дзяржаўнымі кантралёрамі быў выяўлены факт непрыняцця Аршанскім райвыканкамам належных мер па ўцягненні ў гаспадарчы абарот усёй невыкарыстоўваемай маёмасці. Так, больш за год на балансе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама лічыліся два невыкарыстоўваемыя будынкі. Пры гэтым меры па іх уцягненні ў гаспадарчы абарот не прымаліся. Іх як быццам планавалі выкарыстоўваць ва ўласных мэтах, але толькі пасля правядзення комплексных рамонтных работ арыенціровачным коштам больш за 6 млрд. руб. Пры гэтым фінансаванне дадзеных работ прадугледжана не было.
Толькі ў 2021 годзе будынкі былі прададзены адной з прыватных фірм за 1 млн. руб.
Кантроль за выкананнем у вобласці даручэння Кіраўніка краіны па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці праводзіцца Камітэтам дзяржкантролю вобласці пастаянна.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *