Беларусбанк у Шуміліне ўвёў сістэму электронных чэргаў

Новости Общество Экономика

У Беларусбанку працуе электронная чарга

«Вы апошні? Я буду за вамі!» – цяпер такі выраз не пачуеш у Цэнтры банкаўскіх паслуг №225 ААТ «ААБ Беларусбанк». Гэта звязана з тым, што наведвальнікам ужо больш не трэба займаць чаргу і чакаць, калі падыдзе час яго абслугоўвання, стоячы за кім-небудзь. Для спрашчэння гэтага працэсу банк у Шуміліне ўвёў сістэму электронных чэргаў.
«Яна дазваляе размеркаваць патокі кліентаў да патрэбных спецыялістаў, – зазначыла дырэктар цэнтра Вольга Масько. – У сваю чаргу наведвальнік можа спакойна размаўляць з супрацоўнікам банка, не хвалюючыся, што яму, як кажуць, «у спіну дыхае» наступны чалавек і чуе яго размову. Ды і эпідэміялагічная сітуацыя патрабуе дыстанцыравання».
У зале абслугоўвання арганізаваны месцы чакання, таксама з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Калі ў наведвальніка ёсць цяжкасці ў выбары на банкаўскім тэрмінале патрэбнай аперацыі, на дапамогу прыйдзе кансультант.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *