Лукашэнка падпісаў абноўлены Кодэкс аб адукацыі

Новости Образование

Лукашэнка падпісаў абноўлены Кодэкс аб адукацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі.

Законам вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, замацоўваюцца палажэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзеючага кодэкса.
У прыватнасці, у новай рэдакцыі кодэкса прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер агульнай базавай адукацыі), правядзенне падагульняючай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену. Парадак яго правядзення будзе зацверджаны Міністэрствам адукацыі.
Акрамя таго, пашыраецца сфера прымянення мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, размешчаных не толькі ў малых населеных пунктах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых населеных пунктах, прадугледжваецца функцыянаванне на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі — універсітэтаў, акадэмій і інстытутаў.
Дыстанцыйнае навучанне ў кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрымання адукацыі, устанаўліваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйных праграм шляхам сеткавай формы ўзаемадзеяння паміж установамі адукацыі.
Па асобных тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцях уводзіцца спецыяльная вышэйшая адукацыя. З’яўляецца новы від дадатковай адукацыі — адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.
У законе прапануюцца таксама іншыя меры, у тым ліку якія прадугледжваюць удакладненне і пераразмеркаванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраванні ў сферы адукацыі.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *