Іх выбар – сям’я і радзіма

Актуалии

Іх выбар – сям’я і радзіма

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова сустрэлася з калектывам КУСГП «Мішневічы», каб абмеркаваць прапануемыя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Вольга Пусянкова прыпынілася на змяненнях, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны Закон. Актыўна абмяркоўваўся артыкул, у якім вызначаецца паняцце шлюбу. Мясцовыя работнікі выступаюць за шлюб мужчыны і жанчыны, цэняць сям’ю, бо толькі яна можа выхаваць патрыёта і сапраўднага беларуса. Вялася гаворка пра падтрымку моладзі і мнагадзетных сем’яў. Акрамя таго, у Асноўны Закон дададзена пазіцыя, якая тычыцца дапамогі людзям сталага ўзросту – і гэта мішнеўцы палічылі правільным.
В. а. дырэктара КУСГП «Мішневічы» Уладзімір Груца падтрымаў артыкул Канстытуцыі, які выключае ваенную агрэсію нашай рэспублікі ў адносінах да іншых дзяржаў. Ён адзначыў, што людзей хвалююць сацыяльныя гарантыі і бяспека. І калі на рэферэндуме будзе прынята Канстытуцыя, то ў будучым перагледзяцца і многія іншыя законы. І яны таксама будуць накіраваны на абарону правоў і інтарэсаў беларусаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №7 ад 28.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *