Час рухацца наперад

Актуалии

Час рухацца наперад

Галіна Раманенка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі:
– Для мяне як для старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі самым значным з’яўляецца тое, што наша краіна застаецца дзяржавай з сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікай; што мы будзем працягваць абапірацца на традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці; што далейшае развіццё атрымае клопат аб інвалідах, ветэранах, сем’-ях з дзецьмі, сіротах і дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў.

Асаблівай увагі заслугоўваюць папраўкі, звязаныя з патрыятычным выхаваннем, культурай і гістарычнай памяццю. Гэта надзённа і сімвалічна.
Уведзены новы артыкул, поўнасцю прысвечаны ролі дзяржавы ў задавальненні патрэб моладзі. Узмацняецца роля сям’і ў выхаванні падрастаючага пакалення. Павышаецца падтрымка малазабяспечаных сем’яў, інвалідаў, асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Для мяне прынцыповае значэнне мае замацаванне ў Канстытуцыі паняцця шлюбу як саюзу жанчыны і мужчыны.
Капітальна распрацаваны ўсе аспекты, звязаныя з гарантыямі правоў грамадзян. Вельмі важны і істотны дадатак да артыкула 60: «Рашэнні і дзеянні (бяздзеянне) дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія ўшчамляюць правы і свабоды, могуць быць абскарджаны ў судзе». Гэта істотна павялічвае прававую абароненасць грамадзян, пераканаўча дэманструе роўнасць усіх нашых суайчыннікаў перад законам, патрабуе большай адказнасці ад тых, хто прымае рашэнні ў высокіх кабінетах. І гэта ёсць сапраўдная дэмакратыя.
Прасочваецца пераемнасць беларускай дзяржавы як прававой, сацыяльнай, дэмакратычнай, унітарнай, міралюбівай. У параўнанні з цяперашняй Канстытуцыяй адсутнічаюць згадкі пра нейтралітэт Беларусі, яе бяз’ядзерны статус. Гэта дазволіць беларускай дзяржаве яшчэ больш эфектыўна ўдзельнічаць у інтэграцыйных працэсах.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *