Вопросы сбора вторсырья проанализированы на заседании Шумилинского райисполкома

Главное Новости Экономика

Адходы – у даходы

Пытанні збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і работы з камунальнымі адходамі былі разгледжаны на рабочай нарадзе ў райвыканкаме 24 студзеня.

У раёне ўладкаваны 139 кантэйнерных пляцовак, маецца 375 кантэйнераў, з якіх 89 – для раздзельнага збору адходаў, паведаміла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Зянькова. Распрацавана схема работы з адходамі, вядзецца барацьба са стыхійнымі сметнікамі, тлумачальная работа з насельніцтвам.
Дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў расказаў, што арганізацыя выконвае планы па зборы другасных рэсурсаў, працуюць 2 нарыхтоўчыя пункты, вядзецца сартаванне адходаў на палігонах. Прыватны сектар Шу-міліна і Обалі забяспечаны індывідуальнымі кантэйнерамі, у тым ліку і для раздзельнага збору адходаў. Другасныя рэсурсы забіраюць і па заяўках жыхароў.
Шэраг крытычных заўваг выказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч: па зборы камунальных адходаў ў аддаленых і маланаселеных вёсках, недастатковай колькасці кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў. За 2021 год УП ЖКГ збірала толькі 15,6% другасных рэсурсаў з агульнай колькасці адходаў, з улікам прыватных нарыхтоўшчыкаў гэтая лічба склала 33%. За год выяўлена 69 несанкцыянаваных сметнікаў, прыцягнуты да адказнасці 12 асоб. Генадзь Кісялевіч адзначыў, што адносіны насельніцтва да раздзельнага збору адходаў мяняюцца, але гэта трэба падмацоўваць стварэннем умоў для раздзельнага збору другасных рэсурсаў.
Падсумоўваючы выступленні, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык падкрэсліў, што існуе шмат праблемных і нявырашаных пытанняў для кожнага боку. Больш актыўна трэба папулярызаваць збор другасных рэсурсаў сярод насельніцтва, прыцягваць да гэтай дзейнасці школьнікаў. І, канешне ж, трэба ствараць умовы для гэтага. Усе вызначаныя пытанні трэба вырашаць неадкладна.
На нарадзе былі разгле-джаны іншыя штодзённыя пытанні жыцця раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *