Стартовала республиканская акция МЧС «Безопасность — в каждый дом!»

Безопасность Новости Общество

«Бяспека – у кожны дом» –
пад такой назвай 24 студзеня стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні – вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, з 24 студзеня да 11 лютага ў краіне пройдзе акцыя МНС «Бяспека — у кожны дом!».
Акцыя пройдзе ў 3 этапы. На першым этапе ў цэнтры ўвагі ратавальнікаў будуць асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. «Цвярозы погляд на бяспеку» – менавіта пад такім дэвізам аб’яднаюцца для прафілактыкі пажараў ратавальнікі, прадстаўнікі РАУС, духавенства, ветэраны МНС і добраахвотнікі, у тым ліку і моладзь.
На другім этапе ўвага будзе сканцэнтравана на састарэлых грамадзянах і жыхарах сельскіх населеных пунктаў. Для апошніх запланавана мерапрыемства «Скарбонка бяспекі», ратавальнікі падрыхтавалі нямала цікавых тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку інтэрактыўныя гульні.
На трэцім этапе ратавальнікі традыцыйна разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей: гандлёвых цэнтрах, адкрытых пляцоўках.

«Наш бяспечны дом»
Разам са стартам акцыі пачынаецца і агляд-конкурс «Наш бяспечны дом», накіраваны на прывядзенне ў пажарабяспечны стан дамоў і кватэр, зніжэнне колькасці пажараў і павышэнне граматнасці ў галіне пажарнай бяспекі.
Прыняць удзел у аглядзе-конкурсе можа любы жадаючы, незалежна ад таго, жыве ён у доме ці кватэры. Тэма конкурсу – «Гэта бяспечны дом – наведзены парадак у ім!». У дадзеным праекце неабходна паказаць, як у доме (кватэры) выконваюцца правілы бяспекі: працуюць ацяпляльныя прыборы, электраправодка, ці ёсць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і інш. Удзельнікі могуць выкарыстоўваць фармат фатаграфій або відэаролікаў для дэманстрацыі праведзенай работы, вітаецца таксама фармат «да і пасля». Агляд-конкурс пройдзе на раённым і абласным узроўнях.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *