В Шумилинском РОВД наградили лучших сотрудников

Новости Общество

Лепшым – граматы і падзякі

У раённым аддзеле ўнутраных спраў падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год, узнагародзілі лепшых супрацоўнікаў.

Сяргей Галынчык уручае Ганаровую грамату райвыканкама Уладзіміру Шуліку.

Справаздачу трымалі начальнік РАУС Уладзімір Петухоў і яго намеснік Вячаслаў Воранаў. Дакладчыкаў дапаўнялі начальнікі службаў аддзела.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык падзякаваў усяму калектыву аддзела ўнутраных спраў за работу, пажадаў спакойных будняў і выхадных, здароўя і дабрабыту. Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама маладому ўчастковаму інспектару РАУС Уладзіміру Шуліку. Уладзімір Шулік, які абслугоўвае райцэнтр, працуе ў РАУС крыху больш як тры гады і ўмее знаходзіць агульную мову з насельніцтвам, вялікую ўвагу ўдзяляе прафілактыцы, адзначыла кіраўніцтва РАУС.
За добрую службу шумілінскім міліцыянерам падзякаваў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Макарук. Міліцыянеру-канваіру РАУС Юрыю Гутнікаву ён уручыў медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені, многія супрацоўнікі атрымалі граматы і падзячныя лісты УУС Віцебскага аблвыканкама.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *