«Снежны снайпер» прайшоў у Шуміліне

Новости Спорт, туризм

Бегаць хутка, страляць трапна

18 студзеня на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў раённы этап спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі, лыжных гонках і біятлоне «Снежны снайпер» пад эгідай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. За перамогу змагаліся больш чым 50 юных спартсменаў.

Спаборніцтвы «Снежны снайпер» карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод школьнікаў. Шумілінскія спартсмены добра выступаюць на абласным і рэспубліканскім этапах.
– На спаборніцтвах выступаюць дзеці ў трох узроставых групах, – расказвае метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Антаніна Караленка. – Упершыню ў «Снежным снайперы» ўдзельнічаюць чацвёртакласнікі, менавіта ў гэтай узроставай групе чакаецца самая непрадказальная барацьба. Свае каманды прадставілі ўсе школы раёна. Дыстанцыя залежыць ад узросту спартсменаў ад трох кругоў да васьмі, кожны пройдзе па два агнявыя рубяжы.
У асабістым заліку пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі Надзея Скорынава (Шумілінская СШ №1), Аляксандр Петухоў (Слабадская школа), Дар’я Абраменка (Шумілінская СШ №1), Ягор Жураў (Слабадская дзіцячы сад — БШ), Дар’я Барысевіч (Мікіціхінская СШ) і Мікіта Салаўёў (Обальская СШ). У камандным заліку сярод сельскіх школ перамаглі спартсмены са Слабадской школы (настаўнік фізкультуры У. А. Кучко), другое месца ў Мікіціхінскай СШ (А. Я. Асташонак), трэцяе – у Мішневіцкай школы (Б. М. Ільясевіч). Сярод гарадскіх школ лепшы вынік у Обальскай СШ (В. А. Гусакоў, П. В. Ганушчанка).
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе адстойваць гонар Шуміліншчыны на абласным этапе, які пройдзе ў пачатку наступнага тыдня ў Віцебску.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №5 ад 21.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *