Выхоўваць грамадзяніна і патрыёта

Образование

Выхоўваць грамадзяніна і патрыёта

14 студзеня ў аддзеле па адукацыі райвыканкама адбылася сустрэча
спецыялістаў аддзела і кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна са старшынёй
раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам і першым сакратаром
райкама ГА БРСМ Вікторыяй Бяляевай, у ходзе якой абмяркоўваліся
змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Беларусі.

Папрасілі некаторых удзельнікаў сустрэчы падзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі аб сустрэчы.

Юлія Уласевіч, дырэктар Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра:

«Змены ў Канстытуцыю – патрабаванне часу. Пра кожнае дапаўненне можна разважаць. Я хачу спыніцца толькі на тых аспектах, якія датычацца маёй работы. У першую чаргу гэта артыкул 32, у якім дакладна прапісваецца, што шлюб – гэта саюз жанчыны і мужчыны. На мой погляд, гэта вельмі важна, як і тое, што муж і жонка маюць роўныя правы ў сям’і. У Канстытуцыі прапісваецца, што бацькі павінны выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра іх здароўе, развіццё і навучанне, рыхтаваць да грамадска-карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі. Важна і тое, што дзяржава гарантуе падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Абноўлены праект Канстытуцыі замацоўвае ўсе палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя і іншыя правы. Захоўваецца права на ахову здароўя, адукацыю ў дзяржаўных установах. Гарантавана бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Лічу важным і артыкул 28 – гэта патрабаванне часу. Дзяржава павінна забяспечваць умовы для абароны персанальных дадзеных. Зараз час інтэрнэту, сацыяльных сетак і месенджараў, таму абарона асобы ад махляроў і нядобрасумленнага выкарыстання асабістай інфармацыі вельмі патрэбная».

Пётр Спірыдонаў, дырэктар Мішневіцкай яслі-сад-базавай школы:

«Практычна ўсё жыццё працую ў сістэме адукацыі раёна. На асабістай практыцы добра ведаю, што такое грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, як з кожным годам станавілася ўсё складаней арганізоўваць гэты працэс. Маё пакаленне вырасла на ўспамінах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія жылі пад гітлераўскай акупацыяй ці прайшлі праз жахі нямецкіх канцлагераў. Мы іх словы прапускалі праз сэрца, душу. І гэта было вельмі важна ў выхаванні чалавека. Зараз сітуацыя мяняецца, і тое, што Канстытуцыя гарантуе захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – адназначна патрабаванне часу.
А тое, што па Асноўным Законе бацькі павінны будуць рыхтаваць сваіх дзяцей да грамадска-карыснай працы, прывіваць ім культуру і павагу да законаў, нацыянальных традыцый Беларусі, сфарміруе дакладны і, галоўнае, адзіны падыход да грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, і мы зможам усе разам выхаваць сапраўднага патрыёта Беларусі.
Пашыраны і абавязкі грамадзян краіны. Так, артыкул 54 дапоўнены выразам, што праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №4 ад 18.01.2022 г.

У сустрэчы з экспертамі ўдзельнічаюць спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама і кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Фота тэлеграм-канала «Шумілінскія салаўі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *