Ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі
У працоўных калектывах раёна ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. На мінулым тыдні ў шэрагу арганізацый у абмеркаванні бралі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
У сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае», акрамя абмеркавання Канстытуцыі, вялася гаворка пра аграрную палітыку дзяржавы. Гэта тэма для работнікаў сельгаспрадпрыемства надзённая і жывая. Размаўлялі пра інтэграцыйныя структуры і іх эфектыўнасць, пра кадравую палітыку, будучую пасяўную. Ірына Палякова расказала пра «Закон аб племянной справе», які рыхтуецца ў рэспубліцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №4 ад 18.01.2022 г.