Павіншавалі з Новым годам і Калядамі
Сення, 6 студзеня, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Мішневічах.
Яны павіншавалі з Новым годам і Калядамі жыхароў аддзялення, уручылі ім падарункі і неабходныя рэчы, а таксама павіншавалі калектыў установы з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
Зараз у аддзяленні пражываюць 26 чалавек, сярэдні ўзрост падапечных – 74 гады.