К пожилым пациентам в Мишневичи приехал Дед Мороз

Новости Общество

«Новы год стукаецца ў дзверы»

Новы год чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя, людзі сталага ўзросту. Ім як нікому хочацца акунуцца ва ўспаміны маладосці, успомніць, як самае любімае свята сустракалі яны ў розныя гады, адчуць навагодні настрой.

Святочную атмасферу пастараліся стварыць сваім па дапечным у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ў Мішневічах і арганізавалі мерапрыемства «Новы год стукаецца ў дзверы».
Ролю Снягуркі ўзяла на сябе загадчыца аддзялення Аксана Сталярова, увесь калектыў падтрымаў і наладзіў міні-канцэрт з песнямі, вершамі і карагодамі.
Завіталі па традыцыі павіншаваць з надыходзячым Новым годам і перадаць падарункі прадстаўнікі КУГСП «Мішневічы» і Мішневіцкай школы. Прыехалі госці і з райцэнтра – індывідуальны прадпрымальнік Святлана Сталярова разам з валанцёрскай групай прывезла падапечным аддзялення адзенне і прысмакі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.

Як дзеці, радаваліся сталыя жыхары аддзялення ТЦСАН у Мішневічах сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *