На областном конкурсе«Техноёлка» новогодние сувениры воспитанников Шумилинского центра детей и молодёжи взяли два призовых места

Новости Образование

Пераднавагоднія перамогі

Падведзены вынікі абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладных работ «Тэхнаёлка». У намінацыі «Навагодні сувенір» у выхаванцаў цэнтра дзяцей і моладзі адразу два прызавыя месцы, расказала метадыст цэнтра Тамара Мураўёва.

Заваявалі іх Аляксей Шылкоў і Кірыл Някрасаў, якія наведваюць заняткі па інтарэсах «Свет творчасці» (педагог дадатковай адукацыі Юрый Танасіенка). За сумесную работу «Навагодняе чараўніцтва» (на здымку), выкананую ў тэхніцы «прапільная разьба па дрэве», Аляксею і Кірылу прысуджана першае месца, за работу «Зімовая казка» – трэцяе. Абедзве работы можна выкарыстоўваць як для ўпрыгожвання памяшканняў, так і для навагодніх сувеніраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *