23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята для ўсіх пакаленняў, бо Узброеныя Сілы заўсёды былі і застаюцца сімвалам доблесці,  мужнасці і адвагі. У гэты дзень мы шануем тых, хто ўжо выканаў свой абавязак перад Айчынай, віншуем і тых, хто сёння праходзіць армейскую службу, і каго яшчэ чакае прыняцце прысягі на вернасць і адданасць Радзіме.
Прыміце шчырыя пажаданні новых поспехаў у воінскай службе, у далейшым удасканаленні прафесійнага майстэрства. Асаблівыя словы прызнання  – нашым дарагім ветэранам. Ваша мужнасць і самаахвяраванне, гатоўнасць аддаць жыццё  дзеля выратавання краіны назаўсёды застануцца яркім прыкладам вернасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Дарагія землякі! У гэты дзень ад душы жадаем усім вам моцнага здароўя і шчасця, міру і дабра, жыццёвага аптымізму, дабрабыту і поспехаў на карысць моцнай і квітнеючай Беларусі!

Беларуская армія сёння
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца адной з самых боегатовых армій на постсавецкай прасторы, ды і наогул у Еўропе.
Іх колькасць складае сёння каля 50 тысяч ваеннаслужачых. У сваім саставе яны маюць сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА, якія аснашчаны самымі сучаснымі сістэмамі ўзбраення.
Як і ў Расіі, камплектаванне  Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбываецца па змешанаму тыпу і спалучае ўсеагульны воінскі абавязак з добраахвотным паступленнем на службу. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што беларускія прызыўнікі служаць побач з домам.
Сёння ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, органах пагранічнай службы, у часцях і падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праходзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенную службу па кантракце, вучацца ў ваенных навучальных установах звыш 80 нашых землякоў.
Ад імя асабовага саставу Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята і раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз афіцэраў” віншую ўсіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выказваю глыбокае прызнанне бацькам, чые сыны сёння стаяць на абароне інтарэсаў нашай Радзімы.
Алег ЧАРНЯЎСКІ, падпалкоўнік, ваенны камісар Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *