Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

555 праверак

 На сайце Камітэта дзяржкантролю апублікаваны планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на першае паўгоддзе

Ва ўказаны план уключана 555 праверак суб’ектаў вобласці, што вышэй узроўню мінулага года (летась было 486 праверак). Правам правядзення праверак скарысталіся тэрытарыяльныя падраздзяленні 19 дзяржаўных органаў (з 40). Найбольшая колькасць праверак тычыцца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя, якія запланаваны органамі МНС, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і Мінпрыроды.
Падрабязна з планам выбарачных праверак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь у інтэрнэце www.kgk.gov.by

Цэны на лекі – пад кантролем
На асаблівым кантролі КДК – кантроль за цэнамі на лекі і медыкаменты
За 10 месяцаў у Віцебскай вобласці па дадзеных дзяржаўнай статыстыкі інфляцыя цэн на медыцынскія вырабы склала крыху больш за 14%. Асноўны рост назіраўся ў пачатку года, што ў першую чаргу было звязана з увядзеннем 10% падатку на дабаўленую вартасць на лекі. У апошнія месяцы інфляцыя не перавышае 0,2%.
У асноўным рост назіраецца на медыкаменты, якія пастаўляюцца па імпарце. Айчынныя лекі даражэюць таксама з-за імпартнага складальніка.
У кастрычніку гэтага года змяніўся парадак цэнаўтварэння на лекі, адпаведныя змяненні ўнесены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №366 ад 11.08.2005 «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» і накіраваны на стрымліванне цэн на медпрэпараты.
Пытанне выканання парадку цэнаўтварэння на лекі і медвырабы застаецца на асаблівым кантролі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №101 ад 28.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *