2 пажары здарыліся за мінулы тыдзень на тэрыторыі Шумілінскага раёна

Безопасность Происшествия

Гараць ложкі і лазні

2 пажары здарыліся за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна.

фото из открытых источников носит иллюстрационный характер

23 снежня днём здарыўся пажар у кватэры па вуліцы 40 год Кастрычніка ў райцэнтры. Агнём пашкоджаны ложак, маёмасць, закураны сцены, столь. Супрацоўнікамі райаддзела на пажары выратаваны пенсіянер, які ад шпіталізацыі адмовіўся. Мяркуецца, што пажар здарыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём ці падпалу нявызначанай асобы.
24 снежня гарэла лазня ў Мішкавічах. Агнём пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, сцены. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.
МНС нагадвае: у выпадку пажару неадкладна тэлефануйце на нумары 101 ці 112. Назавіце імя, прозвішча, адрас і наяўнасць у палаючым памяшканні людзей. Калі вядома, можна паведаміць і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
Апублікавана ў №101 ад 28.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *