В центре внимания – вопросы повседневной работы предприятий района

Актуалии Президент

Ствараць умовы для работы і адпачынку
На пачатку рабочага тыдня старшыня райвыканкама У. П. Куранны праводзіць рабочыя нарады, на якіх акрэслівае надзённыя задачы. Такая нарада прайшла і ўчора ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама.
Кола пытанняў шырокае. Найперш была абмеркавана сітуацыя на Обальскім керамічным заводзе: па выхаду з крызіснай сітуацыі, прыцягненні інвестараў, развіцці цяплічнай гаспадаркі, працаўладкаванні людзей пры магчымым скарачэнні кадраў.
Па будаўнічых работах. Старшыня райвыканкама запатрабаваў фарсіраваць завяршэнне будаўніцтва жылога дома на 40 кватэр у Шуміліне, а таксама жывёлагадоўчых комплексаў у “АграБаравінцы” і “Прыазёрным”.
Вялікую ўвагу старшыня райвыканкама надае пытанням умацавання здароўя людзей, іх бяспецы. Пытанні правапарадку ў раёне, пажарнай бяспекі, рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу пастаянна на яго кантролі. Уладзімір Пятровіч нацэльвае на стварэнне прыцягальных умоў для работы і адпачынку ў раёне, бо тое, што ў мінулым годзе міграцыя склала 412 чалавек, сведчыць, што работы ў гэтым накірунку – непачаты край.
Што датычыць сельскагаспадарчых пытанняў, то яны грунтоўна былі абмеркаваны 17 лютага на вытворчай нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама з удзелам кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў і старшынь сельвыканкамаў. Галоўнае пытанне, якое У. П. Куранны вынес на першы план, — вываз арганікі.  Кіраўнік раёна паставіў задачу – вывезці ўсю арганіку да 15 сакавіка. І ў далейшым не складзіраваць яе пад сценамі фермаў, а вывозіць на палеткі пастаянна, як гэта робіць ААТ “Прыдзвінскі”. Тут няма запаркі з вывазам арганікі, практычна ўся яна на палях.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *