В Шумилино после ремонта открыли поликлинику

Главное Здоровье Новости Общество

На прыём – у абноўленую паліклініку

21 снежня пасля рамонту ўрачыста адкрылі паліклініку Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы

Чырвоную стужку пераразаюць Святлана Лінкевіч, Сяргей Галынчык і Міхаіл Вішнявецкі.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык падкрэсліў, што сённяшні час паказаў, як важна аказанне якаснай медыцынскай дапамогі, і адрамантаваная паліклініка – добры падарунак усім жыхарам раёна ў Год народнага адзінства, тым больш напярэдадні Новага года.

Выступает председатель Шумилиснкого райисполкома Сергей Галынчик.

Кіраўнік раёна адзначыў, што на рамонт было выдаткавана больш за мільён рублёў, 177 тысяч – на набыццё медыцынскага абсталявання, 185 тысяч – на рамонт ліфтаў. Сяргей Аляксандравіч пажадаў медыкам плённай работы і поспехаў у справе.
Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі падзякаваў работнікам установы за цярпенне, падкрэсліўшы іх уклад у рамонт паліклінікі, праз якую праходзіць большасць жыхароў раёна. Ён адзначыў, што атрымалася прыгожая сучасная паліклініка, у якой будзе зручна пацыентам і медыкам.
Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч падзякавала будаўнікам за работу, кіраўніцтву раёна і вобласці – за падтрымку і выдзяленне сродкаў на развіццё устаноў аховы здароўя.
Напярэдадні Новага года завітаў у паліклініку і Дзед Мароз са Снягуркай, каб пажадаць медыкам плённай работы і выдаць ім сертыфікат на ўвесь 2022 год на здароўе, радасць, шчасце і іншыя пазітыўныя эмоцыі.

В диагоностической лаборатории.

Святлана Лінкевіч правяла гасцей па абноўленай паліклініцы, у якой з’явіўся сучасны зубапратэзны кабінет, кабінеты функцыянальнай дыягностыкі, лабараторыя. Абсталяваны асобны пакой адпачынку і прыёму ежы для работнікаў паліклінікі.
Паэтапны рамонт цэнтральнай бальніцы дазволіў абнаўляць медыцынскую ўстанову паралельна з аказаннем медыцынскіх паслуг. У абноўленай паліклініцы змяніўся не толькі знешні выгляд кабінетаў і калідораў, якія сталі светлымі і, здаецца, больш прасторнымі, са зручнымі крэсламі, новай мэбляй. У ходзе рамонту былі ўлічаны і патрабаванні да работы медустановы падчас пандэміі, створаны дадатковыя ўмовы для большай бяспекі пацыентаў і медыкаў. У медыцынскай установе з’явілася і новае абсталяванне, якое дазволіць аказваць медыцынскія паслугі на ўзроўні, не горшым за сталічныя клінікі. Закуплены і ўжо працуе відэагастраэндаскоп. Зманціравана новая сістэма відэаназірання і пажарнай аховы. Усталяваныя дадатковыя кіслародныя кропкі, што асабліва важна для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Для рэанімацыйнага аддзялення набылі медыцынскі манітор, інфузійныя шпрыцавыя помпы, камп’ютары. Усё гэта дазволіць аказваць жыхарам раёна медыцынскую дапамогу на высокім узроўні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *