Каток адкрыты!
22 снежня ў Шуміліне на гарадскім стадыёне адбылося ўрачыстае адкрыццё катка, што стала радаснай і доўгачаканай падзеяй для аматараў актыўнага адпачынку.
На адкрыццё сабралася багата дзетвары, якая з радасцю «тэсціравала» новы лёд на абноўленай хакейнай пляцоўцы на гарадскім стадыёне. Роўны, трывалы, хуткі лёд прыйшоўся дзецям даспадобы. З радасцю яны ўдзельнічалі і ў лядовых забавах, якія прапаноўвалі работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
У адміністрацыйным будынку на гарадскім стадыёне ФАЦ штодзённа з 9.00 да 21.00 арганізаваны пракат канькоў і лыжаў, адна гадзіна карыстання для дзяцей і пенсіянераў абыдзецца ў 1,80 рубля, для дарослых – 2 рублі. Таксама прадугледжана магчымасць пасутачнай арэнды канькоў. Дарэчы, падчас адкрыцця катка ФАЦ правёў акцыю: першыя пяць жадаючых узялі канькі на пракат бясплатна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2021 г.