В Витебской области проходит акция «Извещатель в каждый дом»

Безопасность Новости Общество

Рэспубліканская акцыя МНС «Апавяшчальнік у кожны дом»

Каб павысіць узровень бяспекі насельніцтва, у перыяд з 4 па 12 снежня на Віцебшчыне пройдзе рэспубліканская акцыя па прадухіленні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом».


Падчас яе правядзення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць работу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дамах беспрацоўных і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі.
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці ў домаўладаннях адзінокіх, шматдзетных сем’яў і іншых катэгарыраваных грамадзян.
Памятайце: залог вашага дабрабыту – выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Устанавіце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх!
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *