Работа – в Шумилинском районе есть 98 вакансий

Новости Экономика

Работа ёсць. Магчыма, для вас

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прадставіла вакансіі (даныя на 02.12.2021 г.) па Шумілінскім раёне.
Культура
Шумілінскі раённы цэнтр культуры: рэжысёр; хормайстар (2 вакансіі: 0,5 стаўкі ў РЦК 1 стаўка ў Обальскім ДК); балетмайстар (0,5 стаўкі); кіраўнік студыі, калектыву (непрафесійнай (аматарскай) мастацкай творчасці); загадчык Слабадскога СДК; загадчык Мішневіцкага СК; культарганізатар у Лаўжанскі СЦКіД; метадыст бібліятэкі (клубнай установы, навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці); вадзіцель аўтамабіля. Зарплата ад 250 руб. (0,5 стаўкі) да 450 руб. Тэлефон для даведак: 8(02130) 4-20-66.
Шумілінская раённая бібліятэчная сістэма мае патрэбу ў бібліятэкары (у Мішневічах), з/п 450 руб. Тэл. 8(02130) 5-71-30.
Медыцына
УЗ «Шумілінская раённая бальніца» прыме:
урачоў-спецыялістаў (7 вакансій, з/п ад 960 да 1200 руб.);
загадчыка Полькавіцкага ФАПа, з/п 800 руб);
фельчараў у Сіроцінскі, Ляжнеўскі, Язвінскі, Дабейскі, Амбросавіцкі ФАПы, з/п 800 руб);
медыцынскіх сясцёр (з/п 560 – 600 руб);
акушэрак (у Мікіціхінскую і Мікалаеўскую амбулаторыі (з/п 650 руб);
санітарку на 0,5 стаўкі ў Башнёўскі ФАП.
слесара-электрыка па рамонце абсталявання ў ЦРБ, з/п 450 руб.
Тэлефон для даведак 8(02130) 4-15-07.
У аптэках ёсць вакансіі фармацэўта-рэцэптара (цэнтральная аптэка №40, аптэка №374 па вул. Сіпко), аптэка №42 у г. п. Обаль; правізара-рэцэптара на 0,5 стаўкі (цэнтральная аптэка №40). Зарплата ад 450 да 900 руб. Тэл. +375 (21) 254-92-21; +375 (21) 254-92-21, +375 (29) 687-11-55.
Шумілінскаму раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі патрэбны: урач-спецыяліст (з/п 727 руб.); вадзі-цель аўтамабіля на 0, 5 стаўкі з зарплатай 237 руб. Тэл. 8 02130 4-41-14.
Прамысловасць
Обальскі керамічны завод мае вакансію галоўнага энергетыка, з/п 1000 руб. Тэл. 8 02130 3-64-80.
ААТ «Вітконпрадукт» прапануе работу вытворцы паўфабрыкатаў з мяса птушкі (3 вакансіі); укладчыка-упакоўшчыка (5 вакансій). Зарплата 800 руб. Тэл. 8-0212-61-51-14.
УП «Славянскі прадукт» запрашае інжынера-хіміка, з/п 600 руб. Тэл. 8 02130 5-14-72.
УП ЖКГ мае вакансіі аператара кацельні; машыніста (качагара) кацельні; рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў; ізаліроўшчыка на гідраізаляцыі; майстра ўчастка (майстра кацельні г. п. Обаль); слесара-сантэхніка (падраздзяленне Сіроцінскае). Зарплата 500-750 руб. Тэл. 8 02130 4-92-48.
КУП БАН прыме на работу вадзіцеля аўтамабіля; трактарыста (2 вакансіі); вальшчыка лесу. Зарплата 420 – 500 руб. Тэл. 8 02130 5-19-04.
Будаўніцтва
Шумілінскай ПМК-70 патрэбны: вадзіцель аўтамабіля (лесавоз), вальшчык лесу, сталяр, эканаміст. Тэл. 8 02130 5-17-94. Зарплата ад 600 да 1000 руб.
Лясная гаспадарка
Шумілінскаму лясгасу патрэбны: галоўны бухгалтар, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу, вальшчык лесу (2 вакансіі), электрагазазваршчык, ляснік (4 вакансіі). Зарплата 800 – 900 руб. Тэл. 8 02130 5-16-21.
Бюджэтная дзейнасць
Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна заявіў пра вакансіі: упраўляючага (намесніка) Цэнтра (з/п 975 руб.); інспектара па кадрах (0,5 стаўкі, з/п 330 руб.); спецыяліста па арганізацыі закупак (з/п 657 руб.); вадзіцеля школьнага аўтобуса, з/п 657 руб.; інжынера-праграміста (0,5 стаўкі, з/п 330 руб.); архіварыуса (0,5 стаўкі, з/п 291 руб.). Тэл. 8 02130 5-71-34,5-71-30.
МНС
Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях мае патрэбу ў загадчыку гаспадаркі і вадзіцелі аўтамабіля, з/п 750 руб.
Сацыяльная сфера
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна прыме на работу загадчыка аддзела, з/п 610 руб. Тэл. 802130 4 20 73.
Сельская гаспадарка
ААТ «АграБаравінка» запрашае на работу аператара машыннага даення, інжынера па механізацыі працаёмкіх працэсаў, эканаміста, бухгалтара, агранома, галоўнага эканаміста, галоўнага бухгалтара, галоўнага ветурача. З/п 600 – 1636 руб. Тэл. 8 02130 3-81-10.
КУСГП «Сіроцінскі» працаўладкуе аператара машыннага даення (2 вакансіі); загадчыка малочнатаварнай фермы; вадзіцеля аўтама-біля; трактарыста-машыніста (2 вакансіі). З/п 500 – 650 руб. Тэл. 8 02130 5-45-17.
УП «Лаўжанскае» запрашае ветурача (3 вакансіі, з/п 800 руб.); майстра будаўнічых і мантажных (рамонтна-будаўнічых) работ і інжынера-механіка, з/п 500 руб.
СФГ «Раднік» робіць запыт на галоўнага агранома і трактарыста машыніста, з/п 500 руб. Тэл. 8 02130 5-10-41.
Гандаль
ЗАТ «Дабраном», філіял г. Крычаў (г. п. Обаль) прапануе вакансіі:
дырэктара філіяла (г. п. Шуміліна, з/п 1400 руб); загадчыка аддзела (2 вакансіі ў Шумі-ліне, з/п 870 руб.); кантралёра-касіра (2 вакансіі ў Шуміліне і 1 вакансія ў Обалі, з/п 700 руб.). Тэл. 8 044 789-60-47.
ТАА «Еўрагандаль» – патрэбны кантралёр-касір, з/п 550 руб. Тэл. +375 (29) 342-64-26.
ТАА «НикПажик» чакае прадаўцоў (2 вакансіі, з/п 450 руб.). Тэл. +375 (29) 779-84-84.
УП «Гандлёвы дом «Лагуна» мае вакансію прадаўца-кансультанта (з/п 580 руб.). Тэл. +375 (33)333-45-33, +375 (33)333-41-89.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *