Абірайце прафесію следчага

Молодёжь Образование

Абірайце прафесію следчага

Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення ў 2022 годзе на следча-экспертны факультэт установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» для навучання ў інтарэсах Следчага камітэта.

Навучанне ажыццяўляецца ў вочнай форме па спецыяльнасці «правазнаўства» са спецыялізацыяй «судова-пракурорска-следчая дзейнасць». Пасля заканчэння выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя
«юрыст». Тэрмін навучання складае 4 гады.
Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне абітурыенты здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай або беларускай мове (на выбар), грамадазнаўстве і замежнай мове. Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе, залічваюцца ў Акадэмію МУС у якасці курсантаў.
Перад залічэннем з абітурыентамі заключаецца кантракт, які прадугледжвае абавязак праходжання службы на працягу тэрміну навучання, а таксама не менш чым 5 год пасля выпуску. Курсанты вучацца за кошт сродкаў бюджэту. Яны забяспечваюцца пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і грашовым забеспячэннем, памер якога залежыць ад іх паспяховасці.
Па заканчэнні Акадэміі МУС выпускнікі пераводзяцца для далейшага праходжання службы ў Следчы камітэт і прызначаюцца на пасадзе следчых з прысваеннем спецыяльнага звання «лейтэнант юстыцыі».
Выпускнікі Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, а перыяд навучання залічваецца ім у выслугу гадоў для наступнага прызначэння пенсіі па падставах, прадугледжаных заканадаўствам для ваенных і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый.
Каб стаць курсантам следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў Следчым камітэце, неабходна да 1 красавіка 2022 года (а лепш – у бліжэйшы час) звярнуцца ў Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для суразмовы, атрымання даведкі-рэкамендацыі на паступленне і падрабязных тлумачэнняў аб парадку далейшых дзеянняў. Усе пытанні, якія тычацца паступлення на следча- экспертны факультэт Акадэміі МУС, можна ўдакладніць па тэлефоне 5-70-63.
Віталь ІШЧУК, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага
камітэта Рэспублікі Беларусь.
Апублікавана ў №95 ад 07.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *