Правілы карыстання электраабагравальнікамі
З наступленнем халоднага сезона вельмі папулярным становіцца абагравальнік. Ён дапаможа не замерзнуць халоднымі вечарамі. Але трэба помніць, што няправільная эксплуатацыя бытавога прыбора можа стаць прычынай пажару. У сувязі з гэтым да месца будуць карысныя парады ад ратавальнікаў:
Выкарыстоўвайце абагравальнік згодна з інструкцыяй завода-вытворцы.
Не ўстанаўлівайце прыбор блізка да мэблі ці штор.
Рэгулярна ачышчайце ад пылу.
Сачыце за тым, каб электравілкі і разеткі не награваліся. Гэта першая прыкмета няспраўнасці электра-прыбора ці перагрузкі сеткі.
Не выкарыстоўвайце для сушкі бялізны.
Не прапускайце провад абагравальніка пад дываном ці паласам – гэта можа прывесці да яго перацірання.
Не пакідайце ўключаны абагравальнік без нагляду.
Правілы тушэння электранагравальнікаў:
па магчымасці абясточце прыбор; калі не атрымалася выцягнуць вілку з разеткі, трэба адключыць аўтамат у электрашчытку на лесвічнай пляцоўцы; нават калі ўзгаранне здаецца вам нязначным, гэта не значыць, што яно не перарасце ў сапраўдны пажар; пасля адключэння сеткі накройце прыбор, які гарыць, мокрай анучай ці коўдрай, каб перакрыць доступ паветра да агню. Для тушэння можна выкарыстоў-ваць вогнетушыцель.
Апублікавана ў №93 ад 30.11.2021 г.