«Бяспечная старасць»
Прычыны пажараў у дамах пенсіянераў банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, эксплуатацыя няспраўных электрапрыбораў ці пячнога ацяплення, пакіданне ежы на ўключанай пліце без нагляду.
Страта пільнасці, зніжэнне вастрыні зроку, слыху, праблемы з памяццю – фактары, якія могуць згуляць фатальную ролю. А самастойна адрамантаваць печку, электраправодку ці ўстанавіць пажарны апавяшчальнік не пад сілу сталаму чалавеку.
Здаецца, у такой сітуацыі на авансцэну павінны выходзіць дарослыя дзеці, якія могуць выправіць сітуацыю. Але рэальнасць аказваецца сумнай: у мітусяніне будняў яны забываюць пра сталых бацькоў ці не лічаць сваім абавязкам забяспечыць ім паўнацэнную і бяспечную старасць…
Каб звярнуць увагу людзей на існуючую праблему і нагадаць пра неабходнасць кантролю за станам пажарнай бяспекі ў дамах сталых, МНС распрацавала новую інфармацыйную кампанію «Бяспечная старасць», якая стартавала па краіне 1 лістапада.
«Мы не зможам пачаставаць вас сырадоем замест вашай бабулі!», «Мы не зможам спячы піражкі замест вашай бабулі!», «Мы не зможам звязаць шкарпэткі замест вашай бабулі!» – гэтыя ёмістыя фразы ў поўнай меры паказваюць, што стаіць на кану, калі працягваць абыякава адносіцца да стану бяспекі ў дамах блізкіх сталага ўзросту.
Не заставайцеся ў баку – далучайцеся да кампаніі і забяспечце бяспечную і шчаслівую старасць сваім блізкім!
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС
Апублікавана ў №87 ад 09.11.2021 г.