Падарункі ад прафсаюза і прадпрымальнікаў
Нялёгкая мацярынская праца заўсёды была і будзе самай ганаровай і значнай. У Дзень маці раённае прафсаюзнае аб’яднанне сумесна з фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам арганізавалі свята для маці-выхавальніцы дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы Мікалаеўны Цярэнцьевай і яе сямі гадаванцаў.
Старшыня раённага прафсаюзнага аб’яднання Наталля Хамаганава павіншавала Святлану са святам, адзначыла, што ўдзячнасць за мацярынскую любоў і пяшчоту ніколі не выкажаш словамі і не змерыш ніякімі багаццямі. Быць маці – гэта гонар, радасць, мудрасць і трывога адначасова. Ад прафсаюза Святлана Цярэнцьева атрымала падарунак. Падарункі для маці-выхавальніцы падрыхтавалі і індывідуальныя прадпрымальнікі Васіль Васілеўскі (магазін «Эдэльвейс»), Таццяна Лінюк (гандлёвы дом «Вацак»), Людміла Сімановіч (магазіна «Клубок»), Ірына Цвяткова (цырульня «Стыль»). Кіраўнік фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ларыса Маладзечкіна сказала шмат цёплых слоў у адрас маці і падарыла сертыфікат на наведванне басейна для ўсёй шматдзетнай сям’і.
Да віншаванняў далучылася і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Казакова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №81 ад 19.10.2021 г.