14 кастрычніка жанчын з усёй вобласці вітаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў

Главное Новости Семья

Стваральная сіла мацярынскай любові

Традыцыйны прыём жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці і абласной прэміяй імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі, прайшоў у аблвыканкаме 14 кастрычніка.


Мікалай Шарснёў уручае дыплом лаўрэата Вользе Баграцовай.

Жанчын з усёй вобласці вітаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.   Ён адзначыў, што толькі за 9 месяцаў гэтага года больш за 60 прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва атрымалі ордэн Маці. З 2003 года прэміяй імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі былі ўзнагароджаны 547 жанчын. Кіраўнік вобласці заўважыў, што клопаты шматдзетных сем’яў заўжды былі прыярытэтнымі для дзяржавы. Толькі за гэты год памер рознага роду дапамог, што выплачваюцца на дзяцей, павялічваўся тры разы. Сямейны капітал сёлета быў пры-значаны тысячы двумстам шматдзетным сем’ям. Матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года была выплачана больш як 20 тысячам сем’яў, у якіх выхоўваецца 38 тысяч дзетак (на суму 3,4 мільёна рублёў).
– Дзеці з’яўляюцца на гэты свет для радасці, – заўважыў Мікалай Мікалаевіч. – Вы, іх маці, – наш гонар, вы смелыя, адказныя і адчайныя. Будзьце шчаслівыя.
Павіншаваў лаўрэатак і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай Вобласці Анатоль Ліневіч. Выказаў захапленне іх уменнем усё паспяваць – быць добрымі маці, стараннымі работніцамі і актывісткамі.
Удзел у свяце ўзяла наша зямлячка, галоўны ветэрынарны ўрач СУП «Лаўжанскае» Вольга Баграцова. Пра сям’ю жанчыны, што ўдастоена абласной прэміі, мы пісалі ў мінулым нумары.
– Для мяне вялікі гонар атрымаць такую пачэсную ўзнагароду, – адзначыла Вольга. – Гэта лепшы падарунак, які можна атрымаць да Дня маці.
У гэты дзень удзельніцы свята атрымалі яшчэ шмат падарункаў, кветак і цёплых слоў.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Апублікавана ў №80 ад 15.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *