Уручаны ўзнагароды лепшым работнікам культуры Шумілінскага раёна

Культура Новости

Узнагароды – лепшым работнікам культуры

8 кастрычніка намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава
ўручыла ўзнагароды лепшым работнікам культуры раёна
з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры

Ірына Шалахава ўручае Ганаровую грамату райвыканкама Святлане Дземідзенка.

Ірына Шалахава ад імя раённых уладаў павіншавала ўсіх работнікаў культуры з прафесійным святам, адзначыла, што сёлетні год быў для галіны надзвычай складаным і адказным – раён прымаў абласныя «Дажынкі». «Не толькі кожны з работнікаў культуры быў задзейнічаны ў святочных мерапрыемствах, але вам прыйшлося выступаць каардынатарамі ўсёй культурнай праграмы свята. Вы годна справіліся з задачай, пры гэтым працягвалі ўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах і культурных мерапрыемствах, пацвярджаючы высокі ўзровень», – падкрэсліла Ірына Іванаўна і выказала па-дзяку за праведзеную работу.
Яна адзначыла, што дзякуючы «Дажынкам» установы культуры раёна атрымалі свае аб’екты ў абноўленым выглядзе. Не ўсё ўдалося завяршыць да свята, але работа працягваецца, і рамонты неўзабаве будуць завершаны на ўсіх аб’ектах.
– Галоўнае – гэта тое, што ў вас ёсць творчы патэнцыял, жаданне тварыць, а значыць усё ў вас атрымаецца. І прызнанне жыхароў нашага раёна дарагога каштуе – пасля многіх мерапрыемстваў шумілінцы адзначаюць, што “нашы артысты былі лепшымі”, – сказала Ірына Шалахава.
Намеснік старшыні райвыканкама ўручыла граматы і падзякі работнікам галіны. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры Святлана Дземідзенка, Падзяка старшыні райвыканкама ўручана кіраўніку народнага калектыву літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміле Грыгор’евай. Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Шумілінскай цэнтра-лізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Барабанава, настаўнік Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Іна Ворса, намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры Людміла Дарзнек. Ганаровую грамату абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры і падарунак уручылі Вользе Загвоздавай, кіраўніку народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Спадчына» Шумілінскага раённага Дома рамёстваў.
Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама групе работнікаў устаноў культуры ўручыла галоўны спецыяліст аддзела Вольга Шаўнёва.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №79 ад 12.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *