У Мікалаёўскім лясніцтве на месцы лесу, знішчанага стыхіяй, пасадзілі каля 8 тысяч саджанцаў

Главное Новости Экология

Няхай наш лес застаецца чыстым

Рэспубліканская акцыя «Чысты лес» праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь кожны год і збірае шмат людзей. Сёлета акцыя была прысвечана Году народнага адзінства.

Вялікая талака адправілася ў Мікалаёўскае лясніцтва. Сюды прыехалі і работнікі апарата Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. На месцы лесу, знішчанага стыхіяй улетку, пасадзілі каля 8 тысяч саджанцаў хвоі.
Да акцыі далучыліся і вучні шумілінскіх школ. Яны па добрай традыцыі разам са сваімі настаўнікамі адправіліся на санітарную ачыстку сасонніка ў Светласельскім – аднаго з любімых месцаў адпачынку ў жыхароў райцэнтра.

Разам з юнымі сябрамі прыроды сасоннік прыбіралі работнікі Шумілінскага лясгаса і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адміністрацыя Шумілінскага лясгаса за добрую працу аддзячыла школьнікаў салодкімі пачастункамі.
Акцыя «Чысты лес» прайшла ва ўсіх лясніцтвах Шумілінскага лясгаса.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №79 ад 12.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *