Бяспека людзей – перш за усё

Безопасность Главное Новости

Бяспека людзей – перш за усё

Супрацьпажарны стан аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей быў разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. Сесію правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновіч адзначыў, што пытанне вынесена на разгляд дэпутатаў таму, што ў 2021 годзе ў раёне назіраецца рост пажараў – 24 супраць 17 пажараў у мінулым годзе, загінула ў агні 2 чалавекі (2020 год – 2). Мена-віта таму на асаблівым кантролі знахо-дзіцца стан аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей, аб’ектаў, прызначаных для знаходжання дзяцей, аб’ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя. Большасць пажараў адбылася ў жылым сектары, гарэлі надворныя пабудовы, зарэгістраваны пажар лазні ў г.п. Обаль, узгаранні на некаторых вытворчых аб’ектах. Як адзначыў начальнік РАНС, асноўныя прычыны пажараў – гэта неасцярожнае выкарыстанне агню, парушэнні правілаў эксплуатацыі печак, электраабсталявання і электраправодкі.
Кіраўнік ратавальнай службы прааналізаваў супрацьпажарны стан устаноў адукацыі, аховы здароўя, аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльных устаноў, падрабязна адзначыўшы выяўленыя пажарнымі інспектарамі парушэнні і недахопы. Сярод недахопаў – няспраўныя сістэмы пажарнай сігналізацыі ці яе адсутнасць, выкарыстанне на шляхах эвакуацыі гаручых матэрыялаў і іншае. Гэтыя хібы неабходна неадкладна лік-відаваць, пакуль не здарылася большая бяда. Толькі сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў могуць вырашыць існуючыя праблемы, падкрэсліў Андрэй Сасновіч.
У абмеркаванні пытання бралі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Аляксей Шпакаў, дырэктар УП ЖКГ, Іна Чарнічэнка, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, Святлана Лінкевіч, галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Выступоўцы расказалі пра работу, якая вя-дзецца на падведамасных аб’ектах па прафілактыцы пажараў, а таксама ліквідацыі парушэнняў і недахопаў, выяўленых пажарнай інспекцыяй.
Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне з улікам выказаных прапаноў і заўваг.
Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета Святлана Цімашэнка прадставіла дэпутатам Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2021-2025 гады, падкрэсліўшы, што гэты дакумент вызначае асноўныя параметры развіцця раёна на пяцігодку, ён распрацаваны з улікам рэспубліканскіх і абласных планаў перспектыўнага развіцця. Дэпутаты зацвердзілі Праграму развіцця раёна на 2021-2025 гады.
Па прапанове начальніка фінансавага аддзела райвыканкама, дэпутата райсавета Алены Сідарэнка былі ўнесены карэктывы ў раённы бюджэт. Падобныя змяненні ўносяцца ў бюджэт раёна рэгулярна за кошт паступлення дадатковых даходаў, субсідый ці пераразмеркавання грашовых сродкаў з мэтай аператыўнага фінансавання па тых ці іншых артыкулах бюджэту. Вось і прынятым рашэннем унесены змяненні ў бок павелічэння фінансавання медыцынскіх, сацыяльных і адукацыйных устаноў, адраснай матэрыяльнай дапамогі, добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна.
Па прапанове галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ Святланы Лінкевіч дэпутаты зацвердзілі змяненні ў рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі і дэмаграфічная бяспека». Удакладненні спатрэбіліся ў сувязі са змяненнямі абласнога комплексу мерапрыемстваў адпаведнай праграмы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №76 ад 01.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *