Первый звонок прозвенел в школах Шумилинского района

Главное Образование Общество

1 верасня ва ўсіх школах раёна празвінеў першы званок, які запрасіў 1823 вучні Шуміліншчыны ў доўгі шлях за ведамі.

Сёлетняе 1 верасня сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна сустракае ў статусе «школы будучага».

– Вы сёння прыйшлі ў «школу будучага», у абнаўленне якой укладзены больш за 5  мільёнаў рублёў. Новыя класы, новае вучэбнае абсталяванне для правядзення заняткаў – дарагога каштуе. Дзяржава не шкадуе сродкаў для развіцця школ, каб дзеці атрымлівалі добрыя веды, каб наша малая радзіма Шуміліншчына была прыцягальнай для жыцця і працы.

Звяртаючыся да старшакласнікаў хачу сказаць, што вы пойдзеце вучыцца, атрымаеце розныя прафесіі. Мы заўжды будзем вас чакаць, каб вы вярнуліся на радзіму, адкрылі свой бізнес, працавалі, уносілі свой уклад у працвітанне Шумілінскага раёна, – сказаў у сваім выступленні на ўрачыстай лінейцы ў СШ №1 старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. Кіраўнік раёна ўручыў дырэктару школы Наталлі Мясаедавай сертыфікат на суму 95 тысяч рублёў для набыцця электронных сродкаў навучання.

Як і патрабуюць традыцыі, на лінейцы выступілі першакласнікі, былі прадстаўлены новыя настаўнікі, якія будуць працаваць у школе, адзначаны спартсмены-школьнікі, якія дабіліся перамог у час летніх канікул. Дырэктар школы Наталля Мясаедава падзякавала раённым ўладам і будаўнікам, намаганнямі якіх школа атрымала сучасны знешні выгляд і новае ўнутранае напаўненне, павіншавала вучняў і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года і запрасіла ўсіх у абноўленую школу.

Празвінеў школьны званок і вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі адправіліся ў класы, каб распачаць новы этап доўгай дарогі да ведаў. Дарэчы, першы ўрок «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнасці краіны» быў прысвечаны роднай краіне. Дзеці згадвалі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы, гісторыю і геаграфію Беларусі, успаміналі народныя традыцыі і прызнаваліся ў любові да Радзімы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *