У Вольгі Усавай пяцёра сыноў. І ордэн Маці

Главное Новости Семья

У Вольгі Усавай пяцёра сыноў. І ордэн Маці

16 жніўня старшыня райвыканкама Віктар Гутараў уручыў Вользе Усавай дзяржаўную узнагароду – ордэн Маці.

– Гэта вельмі неяпростая і адказная справа – нарадзіць і годна выхаваць нават адно дзіця. А нарадзіць і выхаваць пецярых – гэта подзвіг. Гэта важна і для дзяржавы. Менавіта таму Вольга Фёдараўна Усава Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2021 года №298 узнагароджана ордэнам Маці, – адзначыў Віктар Гутараў. Кіраўнік раёна падзякаваў маці за яе нястомную працу і ўручыў дзяржаўную ўзнагароду.


Сям’і Вольгі і Андрэя Усавых у верасні споўніцца 22 гады. За гэты час яны нарадзілі і выхавалі пяцёра хлопцаў. «Нам вельмі хацелася дачушку, а нараджаліся толькі хлопчыкі», – жартуе Вольга Фёдараўна.
Старэйшы Ілья ўжо працуе, адначасова вучыцца ў Віцебскім палітэхнічным каледжы. Максім, Кірыл і Захар – вучні Шумілінскай СШ №2, а малодшы Яраслаў ходзіць у дзіцячы сад. Галоўным метадам выхавання дзяцей Вольга Усава лічыць асабісты прыклад бацькоў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №64 ад 20.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *