В Шумилинском районе материальную помощь к новому учебному году получили 177 семей

Новости Образование Общество

Выплачана дапамога 177 мнагадзетным сем’ям

Згодна з рашэннем Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі да 2021/2022 навучальнага года мнагадзетных сямей» да новага навучальнага года мнагадзетным сем’ям аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

На сённяшні дзень, як паведамілі спецыялісты Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна, матэрыяльная дапамога выплачана 177 сем’ям, у якіх выхоўваецца 358 дзяцей школьнага ўзросту, на агульную суму 21480 рублёў. Памер дапамогі кожнаму дзіцяці склаў 60 рублёў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №63 ад 17.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *