Конкурс профмастерства определил лучших молодых строителей Шумилинской ПМК-70

Главное Молодёжь Новости Экономика

Хто лепшы тынкоўшчык?

Добрай традыцыяй у Шумілінскай ПМК-70 стала правядзенне конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод маладых будаўнікоў напярэдадні прафесійнага свята – Дня будаўніка. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць прафе-сійнаму росту маладых будаўнікоў, перамагчы ў конкурсе прэстыжна і ганарова. Конкурс арганізавалі і правялі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА БРСМ.

Удзельнікі конкурсу прафмайстэрства Валерый Ісафатаў, Анатоль Кузьмін, Ігар Мікалаеў і Вячаслаў Ефімовіч.

 

 

 

 

Сёлета конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы па прафесіі» сярод маладых будаўнікоў прайшоў у Гарадку, дзе Шумілін-ская ПМК-70 узводзіць новы шматкватэрны дом. У конкурсе бралі ўдзел Вячаслаў Ефімовіч і Ігар Нікалаеў з брыгады Леаніда Братава, Валерый Ісафатаў і Анатоль Кузьмін з брыгады Юліі Бяззубенкі. Гэтыя чатыры тынкоўшчыкі, нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо вопытныя прафесіяналы. Некаторыя з іх у конкурсе прафмайстэрства ўдзельнічаюць не першы раз, так два гады назад перамог Вячаслаў Ефімовіч, а Ігар Нікалаеў стаў трэцім. «Паглядзім, хто сёлета лепшы, – з усмешкай сказалі калегі-сапернікі. – Добра, што ў нас, маладых, ёсць магчымасць удзельнічаць у такіх спаборніцтвах. Гэта і азарт, і магчымасць сябе праявіць».
Сучаснае будаўніцтва – гэта складаны працэс. Сённяшні будаўнік для якаснай работы павінен мець добрую тэарэтычную базу, толькі ў гэтым выпадку можна быць прафесіяналам і не менш важна быць у курсе інавацый у будаўнічай сферы. Як паказаў тэарэтычны конкурс, са спецыяльнымі ведамі ў маладых шумілінскіх будаўнікоў усё ў парадку: усе канкурсанты добра справіліся з прапанаванымі заданнямі. Лепшы вынік паказаў Ігар Нікалаеў.
Асноўны этап – практычны. За адведзеную гадзіну будаўнікі павінны былі атынкаваць сцены. Перад пачаткам работы старшы прараб Валерый Маскаленчык адзначыў, што ўлічвацца будуць як якасць, так і аб’ём.
Тынкоўшчыкі прадэманстравалі высокі прафесіяналізм: за якасць кожны атрымаў па максімуму балаў. Усё вырашылі аб’ёмы, а яны лепшыя былі ў Ігара Нікалаева. «Незадаволены сабой, – сказаў пасля завяршэння конкурснага задання Вячаслаў Ефімовіч. – Цяжкая тынкоўка была. Усё-такі спякота зрабіла сваю справу. Пастаянна перасыхала. Трэба было рабіць выбар – якасць ці аб’ём. Зразумела, аддаў перавагу якасці».
Перамог у конкурсе «Лепшы па прафесіі» Ігар Нікалаеў, другое месца ў Вячаслава Ефімовіча, трэцім стаў Валерый Ісафатаў.
На ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню будаўніка, які прой-дзе ў пятніцу, пераможцам будуць уручаны дыпломы і падарункі.
Першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева ўручыла спецыяльны прыз самаму маладому ўдзельніку спаборніцтваў – Ігару Мікалаеву.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №59 ад 03.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *