Крымінал. Здарэнні

Происшествия

Грошы
Жыхарка Обалі мела звычку зачыняць дзверы толькі на клямку. У чарговы раз жанчына зноў пайшла на агарод і таксама не замкнула дзверы… А калі вярнулася праз паўгадзіны, грошай у патаемным месцы не аказалася. Прапала больш за мільён рублёў.

Суіцыд
Некалькі дзён таму пакончыла жыццё самагубствам пенсіянерка з в. Задоры. Яе знайшлі ля рэчкі мёртвую з пятлёй на шыі…

Абрэз
Да ўчастковага інспектара звярнулася жыхарка аграгарадка Башні, калі ўбачыла ў сужыцеля абрэз і спалохалася непрадказальнага. Як высветлілася, абрэз мужчына захоўваў незаконна, гэта зброя калісьці належала родзічу.
Зброя канфіскавана. За яе незаконнае захоўванне супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.

“Абарона”
З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ў аддзяленне хуткай дапамогі райбальніцы быў дастаўлены жыхар Обалі. Пра гэта здарэнне медыкі паведамілі ў аддзел унутраных спраў. Як высветлілася, параніў мужчыну нажом ягоны непаўналетні пасынак. Хлопец спрабаваў уціхамірыць сужыцеля маці, але той пагнаўся за ім. Абараняючыся, хлопец параніў чалавека. Супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа па арт.182 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Перавышэнне неабходных прыёмаў абароны”.

Упрыгожванні
Пацярпела жыхарка райцэнтра – з яе дома прапалі залатыя завушніцы, бранзалет, а таксама адзенне. Агульны ўрон склаў больш за мільён рублёў. Злодзеі вырвалі прабой на ўваходных дзвярах і залезлі ў чужую хату, калі гаспадароў не было дома. Злачынцы вышукваюцца.

Прагулы
Згодна з рашэннем суда, жыхарка Шуміліна была абавязана выплачваць сродкі на карысць апякунскай сям’і за ўтрыманне яе непаўналетняга дзіцяці. Як абавязаная асоба жанчына была працаўладкавана ў “Райаграсервіс”. Але працаваць не хацела, за тры месяцы зрабіла больш за тры дзесяткі прагулаў. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа.

Пшаніца
Кіраўніцтва СВК “Ляжні” звярнулася ў РАУС з заявай: з зернетока ў в. Мяхі мясцовы жыхар украў трыццаць кілаграмаў пшаніцы. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.

Хуліган
У РАУС звярнулася віцяблянка: а трэцяй гадзіне ночы, калі яна ішла па вуліцы Сіпко, яе дагнаў невядомы мужчына, ударыў бутэлькай па галаве, схапіў за горла… Віцяблянцы ўдалося вырвацца. Асоба злачынцы ўстаноўлена, ім аказаўся раней судзімы жыхар райцэнтра. Ён узяты пад варту, за хуліганства супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

“Зніжай хуткасць!”
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі чарговы адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зніжай хуткасць! Цябе чакаюць дома”. На аўтадарогах раёна было выяўлена 15 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Прычым, 11 вадзіцеляў парушылі хуткасны рэжым, 3 ехалі на аўто без пройдзенага тэхагляду, адзін сеў за руль нецвярозым.
Па матэрыялах РАУС
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *