«Зажынкі» стартавалі ў «Прыазёрным міры»

Главное Новости Сельское хозяйство

«Зажынкі» стартавалі ў «Прыазёрным міры»

У нядзелю 18 ліпеня ў ААТ «Прыазёрны мір» ладзіліся «Зажынкі»

«Уборка хлеба – святая справа! – адзначыў кіраўнік гаспадаркі Юрый Савіцкі, звяртаючыся да механізатараў. – Віншую ўсіх з пачаткам жніва. Я ўпэўнены ў вашай працавітасці і надзейнасці. У «Прыазёрным міры» самыя лепшыя хлебаробы, якія не падвядуць».
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Марына Панкраценка ўручыла камбайнерам Аляксандру Раманятаву і Віталю Антонаву традыцыйныя хлеб-соль, майкі і кепкі з лагатыпам прафсаюза, пажадала механізатарам добрых намалотаў і зладжанай эфектыўнай работы.

У гэтым годзе ўборка зерневых у гаспадарцы стартавала раней, чым летась. Віды на ўраджай на полі ў Непаротах нядрэнныя – пшаніца стаіць роўнай густой сцяной, чыстая. Буйны важкі колас хіліць галаву да зямлі – ураджайнасць пшаніцы на гэтым полі чакаецца больш за 30 цэнтнераў з гектара. Падчас жніва на адну мэту ў гаспадарцы плённа працуюць і спецыялісты, і механізатары, і інжынерная служба, і машыністы зернесушыльнага комплексу. Ужо на наступны дзень да Аляксандра Раманятава і Віталя Антонава прыехаў яшчэ адзін камбайнер – Аляксандр Званок (ён работнік аддзела па адукацыі райвыканкама, але кожны год дапамагае сельгасарганізацыі падчас жніва). Камбайнеры мараць намалаціць як мага больш зерня, каб выйсці ў пераможцы раённых спаборніцтваў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №55 ад 20.07. 2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *