З 12 ліпеня ўведзена забарона на наведванне лясоў
У сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі Шумілінскага раёна ІІІ класа пажарнай бяспекі і працяглым сухім і анамальна спякотным надвор’ем, адсутнасцю ападкаў, а таксама на падставе рашэння Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта №570 ад 19.08.2020 г. «Аб забароне наведвання лясоў Шумілінскага раёна» Шумілінскі лясгас паведамляе пра ўвядзеннне ЗАБАРОНЫ на наведванне лясоў на тэрыторыі Шумілінскага раёна з 12 ліпеня 2021 года да моманту зніжэння пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясах.
На дадзены перыяд на тэрыторыі ляснога фонду ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
- уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю ляснога фонду Шумілінскага раёна, за выключэннем лясных дарог, якія вядуць да населеных пунктаў ці культурна-аздараўленчых, турыстычных, рэкрэацыйных аб’ектаў;
- развядзенне кастроў;
- правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі;
- правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Удакладніць інфармацыю можна па тэл.: 51613 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Шумілінскага лясгаса), +375298104832 (інжынер па ахове і абароне лесу).
Антон ШАБАНАЎ,
інжынер па ахове і абароне лесу Шумілінскага лясгаса.