Лаўжанскі сельсавет: наводзім парадак разам
Як арганізавана работа па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да абласнога фестываля-кірмашу «Дажынкі» ў Лаўжанскім сельсавеце – гэтае пытанне было разгледжана ў панядзелак на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча.
Навядзенне парадку на зямлі – адно з асноўных накірункаў работы сельвыканкама. Гэта пацвердзіла ў сваім дакладзе аб рабоце Лаўжанскага сельскага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта, суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі, па падрыхтоўцы да абласнога фестываля-кірмашу «Дажынкі-2021» і старшыня сельвыканкама Святлана Кійко.
Па словах С. П. Кійко, дзякуючы сумесным намаганням усіх службаў і суб’-ектаў гаспадарання на тэрыторыі сельсавета праводзіцца значная работа па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні вёсак. Зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні вёсак савета на 2021 год, праведзены месячнік па санітарнай ачыстцы, рэспубліканскі і раённыя суботнікі, па пятніцах ладзіцца санітарны дзень. Пасаджана 160 дрэў і 130 кустоў, высаджана больш за 8 тысяч кветак. Мікіціхінскія школы і дзіцячы садок ў бліжэйшы час упрыгожаць свае тэрыторыі новымі малымі архітэктурнымі формамі. Жыхары вёскі Пабеда сумесна з дэпутатамі займаюцца добраўпарадкаваннем пляжнай тэрыторыі: высеклі кустоўе, чарот, падсыпалі тэрыторыю.
З пачатку года на тэрыторыі сельсавета выдалены 4 аварыйныя дрэвы, у бліжэйшы час такі лёс чакае яшчэ 5 аварыйных дрэў у Пабедзе і Мікіцісе.
Знесены ўладальнікамі 3 лядашчыя домаўладанні ў Лабатцы, Мазурыне, Мікіцісе, 8 сядзіб прыве-дзены ў парадак.
Раённая камунальная служба вядзе пастаянную работу па ачыстцы грамадзянскіх могілак, ліквідацыі стыхійных звалак, выдаляе аварыйныя дрэвы, уладкоўвае пляцоўкі для збору смецця. Па меры неабходнасці рамантуюцца дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Праўда, да сённяшняга дня ў пясочніцы не завезены пясок.
На грамадскія работы ў сельвыканкам прыняты тры чалавекі, якія займаюцца добраўпарадкаваннем, высечкай кустоўя, абкошваннем, уборкай несанкцыянаваных звалак і г. д.
Дакладчык расказала, як вядзецца кантроль за выкананнем зямельнага заканадаўства. Так, у прыватнасці, на апошнім пасяджэнні штаба па добраўпарадкаванні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў вы-глядзе штрафу трое грама-дзян, выдадзена 12 інфармацыйных лістоў па навядзенні парадку на зямлі. А наогул з пачатку года выдадзены 304 прадпісанні.
Агучыла старшыня сельсавета і праблемныя пытанні. Востра стаіць пытанне з падсыпкай і грэйдзіраваннем дарог і іх абкошваннем у Добрыне, Мікіцісе і Пабедзе. Не вырашана пытанне з дарогай, якая вядзе да Дварышчанскіх грамадзянскіх могілак. Наспела пільная неабходнасць у будаўніцтве станцыі абезжалезвання ў Добрыне.
С. П. Кійко азнаёміла таксама, якія работы вядуцца ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» на гандлёвых аб’ектах, сферы адукацыі і культуры.
На пасяджэнні прэзідыума справаздачы трымалі намеснік дырэктара УП ЖКГ Аляксандр Левіт, начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў, начальнік землеўпарадкавальнай службы Зоя Гарэленкава і інш.
Па абмяркоўваемым пытанні прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.