30 чэрвеня эканамічная служба Беларусі адзначае 100 год з дня заснавання
Аб рабоце эканамічнай службы раёна на сучасным этапе мы папрасілі расказаць намесніка старшыні райвыканкама Святлану Цімашэнка.
– Роля эканамічнай службы раёна вялікая: аналіз эканамічнай дзейнасці, распрацоўка прагнозаў і планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, вызначэнне крыніц фінансавання, каардынацыя дзейнасці розных ведамстваў. Значнае месца займае каардынацыя рэалізацыі дзяржаўных праграм, праз якія зараз ажыццяўляецца фінансаванне, падрыхтоўка перспектыўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на пяцігодку (2021-2025 гады). Хачу адзначыць, што планы эканамічнага развіцця ў сучасных умовах не з’яўляюцца догмай, яны карэкціруюцца з улікам умоў і сітуацыі, якія змяняюцца.
Адным з бакоў работы аддзела эканомікі райвыканкама з’яўляецца работа па плану індустрыялізацыі раёна: садзейнічанне прыцягненню інвестыцый, кантроль за рэалізацыяй. Пошук і ўключэнне мадэрнізацыі шумілінскіх прадпрыемстваў у навукова-практычныя праграмы. Так, інавацыйны праект, які рэалізуецца на Обаль-скім керамічным заводзе, прайшоў экспертызу ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях, на яго вы-дзелены фінансавыя сродкі з інвестфонду Віцебскага аблвыканкама і Беларускага інавацыйнага фонду. Праграма мадэрнізацыі завода дазволіла захаваць прадпрыемства, развіваць вытворчасць інавацыйнай прадукцыі.
– Святлана Віктараўна, пошук інвестараў і інвестыцый у эканоміку раёна таксама з’яўляецца задачай эканамічнай службы?
– Бясспрэчна. Работа па прыцягненні інвестыцый – гэта адна з асноўных задач аддзела эканомікі райвыканкама. З гэтай мэтай вядзецца шырокае інфармаванне магчымых інвестараў праз розныя сайты і інфармацыйныя парталы. На сайце «Дарожная карта інвестара» ўтрымліваецца інфармацыя пра 14 праектаў, якія прапануюцца для рэалізацыі ў Шумілінскім раёне, інфармацыя ёсць таксама і на сайце Шумілінскага райвыканкама. Можна знайсці інфармацыю пра аб’екты, якія не выкарыстоўваюцца, але прыдатныя для ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. Аддзел эканомікі ажыццяўляе суправаджэнне інвестыцый і інвестараў ад падбору і выдзялення зямельных участкаў, маёмасці.
Напрыклад, пры банкруцтве Шумілінскага райспажыўтаварыства не ўдалося рэалізаваць шэраг аб’ектаў, якія перайшлі да райвыканкама. Нам удалося прадаць адміністрацыйны будынак райпо. Знайшлі новага гаспадара для будынка дзіцячага сада ў в. Пабеда, у будынку школы-сада ў в. Прыазёрная, які выкупіла прадпрыемства «Паліком», будзе арганізавана швейная вытворчасць.
Пасля зыходу райспажыўтаварыства ўдалося знайсці гаспадара для большасці былых гандлёвых аб’-ектаў. У Шумілінскі раён прыйшлі буйныя гандлёвыя сеткі «Еўрагандаль», «Востраў чысціні», «Санта-рытэйл», «Тры цаны», «Фікс-прайс». Многія аб’екты выкупілі прыватныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі Шумілінскага раёна. Стварэнне шырокага канкурэнтнага асяроддзя дазваляе выйграваць пакупнікам – жыхарам Шуміліншчыны.
Да таго гэтыя будынкі не стаяць пустыя, а абнаўляюцца, набываюць прыгожы выгляд, бо прыватныя арганізацыі таксама ўключыліся ў падрыхтоўку да «Дажынак», наводзяць парадак на сваіх аб’ектах.
– Калі вы закранулі прыватны біз-нес, раскажыце, што робіцца па развіцці гэтай формы ўласнасці?
– У раёне працуе Савет па развіцці прадпрымальніцтва. Мы вітаем любыя формы ўласнасці – ад індывідуальнага прадпрымальніцтва да стварэння юрыдычнай асобы, дапамагаем знайсці магчымасць рэалізаваць бізнес-праекты, атрымаць кансультацыю па перспектыўнасці таго ці іншага бізнесу, знайсці крэдытныя крыніцы для развіцця ці рэалізацыі праекта. Так, адным з перспектыўных напрамкаў у Шуміліне з’яўляецца развіццё грамадскага харчавання. Адкрыліся два аб’екты: сеткі «Сушы дом» і «Кавярня» ІП Барадзюля. Шукаем іншых інвестараў, якія гатовы ўкласціся ў развіццё гэтай галіны.
– Прынятыя меры даюць эфект?
– Так, дзякуючы прынятым мерам у раёне выконваюцца ўсе тры ключавыя паказчыкі, зацверджаныя ўрадам: інвестыцыі ў асноўны капітал, рост заработнай платы, рост сукупных паступленняў у бюджэт раёна.
– Эфектыўнасць работы любой служ-бы залежыць ад кадраў. Як выглядае сітуацыя з кадрамі эканамістаў у раёне?
– У аддзеле эканомікі райвыканкама працуюць высокакваліфікаваныя кадры, усе маюць вышэйшую адукацыю. З нагоды прафесійнага свята работа начальніка аддзела Г. Т. Калыхан адзначана граматай Камітэта па эканоміцы аблвыканкама. Слоў удзячнасці за прафесійную работу заслугоў-ваюць галоўны спецыяліст аддзела А. С. Калеснікава і эканаміст аддзела Т. С. Гайлова. Укамплектавана эканамічная служба і на прадпрыемствах раёна. Граматамі раённага выканаўчага камітэта адзначана работа намесніка дырэктара па экономіцы Обальскага керамічнага завода А. А. Мульковай і начальніка планава-фінансавага аддзела УП ЖКГ А. Г. Малашонак. Наогул, эканаміст на прадпрыемстве – гэта правая рука кіраўніка. Усе рашэнні па перспектыўным і аператыўным кіраванні прадпрыемствам прымаюцца на падставе аналізу эканамічнай службы.
– Дзякуй, Святлана Віктараўна, за размову.
Размаўляў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Алены КАРПУШЭНКА.