Новости Президент

Пра жыццё, «Дажынкі» і патрыятычнае выхаванне

17 чэрвеня ў рамках адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагадысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах Шуміліншчыны.
Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў наведаў КУСГП «Сіроцінскі», правёў сустрэчу з работнікамі арга-нізацыі на мехдвары.


На наступным тыдні адзначаецца сумная дата – 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вайна стала трагедыяй для беларускага народа, і вельмі насцярожвае, калі зараз мы назіраем спробы перагледзець ход і вынікі вайны, адзначыў кіраўнік раёна. Таму асаблівае месца займае патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне нашай моладзі, дзяцей. Мы павінны данесці да іх праўду пра тую вайну, тым больш, што на сіроцінскай зямлі стаяць помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць краіны. Дворышча і Тропіна – буйнейшыя вайсковыя могілкі ў раёне. Дзеці, моладзь, даглядаючы гэтыя мясціны, павінны ведаць пра подзвіг герояў вайны.
Падчас сустрэчы размова зайшла і пра падрыхтоўку раёна да «Дажынак», якія трэба сустрэць не толькі прыгожым райцэнтрам, але і годнымі вытворчымі вынікамі: ураджаем зерневых, нарыхтаванымі кармамі, надоямі і прывагамі. Тым больш, што сёлета гаспадаркі раёна атрымалі падтрымку і мінеральнымі ўгнаеннямі, і палівам, і сродкамі на рамонт тэхнікі.
Вяскоўцы мелі магчымасць задаць кіраўніку раёна свае пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №46 ад 18.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *