Семинар идеологов прошёл в необычном формате

Новости Общество

У незвычайным фармаце

15 чэрвеня ў аграгарадку Слабада пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай адбыўся выязны раённы семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў арганізацый раёна. У рабоце семінара прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Семінар прайшоў у нестандартным фармаце. Акрамя тэарэтычнай часткі ідэолагаў чакала культурна-спартыўная праграма: міні-канцэрт салістаў Сіроцінскага філіяла Шумілінскай ДШМ, таварыскі матч па футболе паміж камандамі КУСГП «Сіроцінскі» і зборнай ідэолагаў і дэпутатаў раёна, а таксама спаборніцтвы па дартсе.
Ірына Шалахава спынілася на ролі кадраў у рабоце ўстаноў і выхаванні моладзі, ролі ідэолагаў, закранула пытанні аптымізацыі сацыяльнай сферы, агучыла планы культурна-масавай работы на бліжэйшы час.
Была разгледжана ідэалагічная работа ў КУСГП «Сіроцінскі». Анансавана раённая афіша мерапрыемстваў на бліжэйшыя святы і памятныя даты. З тэмай «Генацыд беларускага народа ў гады вайны» прысутных пазнаёміла дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова, была закранута і актуальная тэма падпісной кампаніі на другое паўгоддзе.
Увазе ўдзельнікаў семінара-вучобы была прадстаўлена арганізаваная ў фае СДК работнікамі Шумілінскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы выстава «Месца ў гісторыі» – дзе сабраны цікавыя і ўнікальныя матэрыялы пра гісторыю нашага раёна, славутыя гістарычныя мясціны і аб’екты.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №46 ад 18.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *